Мяркуецца, што ў наступным годзе будзе прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў, дзе будзе аб`яўлена аб спыненні гандлю тэлевізарамі, якія не дзейнічаюць на прыёме лічбавых сігналаў. Спецыялістамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі адзначаецца, што ў наступным годзе ў тэрмін да 1 ліпеня запланавана скласці графік паэтапнага адключэння аналагавага тэлевяшчання ў Беларусі.
Лічыцца, што адключэнне аналагавага тэлебачання дазволіць істотна знізіць энергавыдаткі галіны. Цяпер ахоп насельніцтва лічбавым тэлевізійным сігналам стандарту DVB-T у нашай краіне складае 94,5 працэнта. Гэты стандарт лічбавага сігналу дазваляе атрымліваць спажыўцам сацыяльны пакет, у які ўваходзіць 8 тэлепраграм.
Сяргей Палінін
Звязда, 8 снежня 2011