https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прымусовае лячэнне і хімічная кастрацыя. Як у Беларусі плануюць змагацца з педафіліяй


Прымусовае лячэнне і хімічную кастрацыю педафілаў плануюць увесці ў Беларусі, паведамляе начальніца ўпраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак.
Па ініцыятыве Генпракуратуры Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па абароне дзяцей ад сексуальнага насілля і эксплуатацыі, паведаміла Анжаліка Курчак. Зацверджаны механізм рэабілітацыі тых, хто пацярпеў ад сексуальнага насілля.

Падрыхтаваны змяненні ў Крымінальны кодэкс: нараўне з пакараннем за злачынства па прыгавору суда прадугледжваецца прымусовае лячэнне педафілаў. Адпаведны законапраект падрыхтаваны МУС па прапанове Генпракуратуры.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала і зацвердзіла клінічны пратакол лячэння асоб, якія церпяць ад педафіліі, што прадугледжвае ў тым ліку прымяненне хімічнай кастрацыі.

"Улічваючы міжнародную практыку, прыняты меры, накіраваныя на развіццё даступнай сексалагічнай дапамогі. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць прадухіленню такіх злачынстваў, выяўленню і своечасоваму аказанню дапамогі асобам, якія церпяць ад тых ці іншых палавых і сексуальных адхіленняў", - звярнула ўвагу начальнік упраўлення.

Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з прапановай Генеральнай пракуратуры аб тым, каб прапрацаваць пытанне аб узмацненні адказнасці бацькоў за неналежнае выхаванне дзяцей. Таксама размова ідзе аб увядзенні адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду чайлдфры, нетрадыцыйных сямейных адносін, педафіліі, змены полу; увядзенні абавязковага курса ў адукацыйныя праграмы па тэме палавога выхавання моладзі. Таксама адзначаецца неабходнасць узмацнення кантролю за паводзінамі раней судзімых асоб і прымянення ў тым ліку электронных бранзалетаў.

19 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Права ребёнка Педофилия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме