https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анархісты на Народным сходзе


Падчас Народнага сходу ў Мінску 8 кастрычніка былі затрыманы прыкладна 10 прыхільнікаў руху анархістаў.
Як паведамляе сайт http://abc-belarus.org/, у Савецкім РУУС затрыманых знялі на відэа, узялі ў іх адпячаткі пальцаў, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколаў.

Раніцай 8 кастрычніка ў Мінску была праведзена серыя прэвентыўных затрыманняў анархістаў, каб не дапусціць іх удзелу ў акцыі. Так, без тлумачэння прычын быў затрыманы Ігар Трухановіч. Як паведаміла БелаПАН яго сястра Вольга, каб трапіць у яе дом, дзе начаваў Трухановіч, міліцыя зламала дзвярны замок, не маючы на гэта санкцый. У міліцыі ў дачыненні да Трухановіча склалі пратакол за дробнае хуліганства. Яго адміністрацыйная справа будзе разгледжана ў панядзелак, 10 кастрычніка, у судзе Мінскага раёна. Да суда актывіст будзе знаходзіцца ў РУУС.

Актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па барацьбе з беднасцю "Ежа замест бомбаў" Мікіту Уласенку і Барыса Ашчэпкава таксама затрымалі раніцай 8 кастрычніка ў іх дамах. Іх даставілі ў розныя РУУС Мінска, дзе трымалі да 15.00. Ніякіх пратаколаў пры гэтым не складалася.

Жонцы палітзняволенага Мікалая Дзядка Валерыі Хоцінай, якая жыве ў Мінскай вобласці, 7 кастрычніка ў 21.50 участковы прынёс позву на допыт па справе аб крадзяжы мабільнага тэлефона 19 жніўня ў адной з вёсак Мінскага раёна. Допыт быў прызначаны на 12.00 8 кастрычніка. У вёсцы, у якой быў выкрадзены тэлефон, Валерыя ніколі не была.

Яшчэ некалькіх чалавек міліцыя напярэдадні акцыі шукала па адрасах іх рэгістрацыі. Да прыкладу, супрацоўнікі праваахоўных органаў наведалі маці актывіста партыі зялёных Уладзіміра Валодзіна. Некаторым міліцыянеры тэлефанавалі на мабільныя.

Нагадаем, у Мінску ў Народным сходзе, які адбыўся ў парку Дружбы народаў, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў руху анархістаў. Яны стаялі адасобленай групай з чырвона-чорнымі сцягамі  і перыядычна выкрыквалі ў мегафон лозунгі: "Улада нараджае паразітаў!", "Свабода, роўнасць, анархакамунізм!".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:09.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3533
 
Ключевые слова:
Народны сход Оппозиция в Беларуси Анархисты Несанкционированные митинги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме