https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Унікальныя аперацыі па выдаленню міжпазваночнай грыжы з дапамогай лазера ў Беларусі паставяць на паток


Унікальныя аперацыі па выдаленню міжпазваночнай грыжы з дапамогай лазера, якія праводзяць толькі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, плануецца паставіць на паток. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце гэтага РНПЦ Леанід Ломаць.
Новую для Беларусі методыку па выдаленню міжпазваночнай грыжы з дапамогай лазера ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі пачалі прымяняць у студзені бягучага года. З гэтага часу тут прааперыравалі ўжо 20 чалавек. У будучым спецыялісты цэнтра разлічваюць паставіць гэтыя аперацыі на паток, значна павялічыўшы колькасць пацыентаў.

Як растлумачыў Леанід Ломаць, аперацыя па выдаленню міжпазваночнай грыжы з дапамогай лазера мае шэраг пераваг у параўнанні са звычайнай хірургічнай. Яе праводзяць пад мясцовай анестэзіяй, урач не робіць разрэзу, таму аперацыя менш траўматычная, пацыент значна хутчэй аднаўляецца, менш часу праводзіць у стацыянары.

Пакуль тэхналогія праходзіць апрабацыю, умоў для правядзення менавіта гэтага ўмяшання даволі шмат. Напрыклад, памер грыжы не павінен перавышаць 6 мм, перыяд ад пачатку захворвання да аперацыі - не больш за паўгода. Яшчэ адна абавязковая ўмова - адсутнасць эфекту ад кансерватыўнай тэрапіі. На аперацыю бяруць пацыентаў ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Леанід Ломаць запэўніў, што па меры набыцця вопыту пералік умоў будзе звужацца.

Міжпазваночная грыжа - захворванне ў Беларусі даволі распаўсюджанае. Хоць многія пацыенты не падазраюць аб наяўнасці ў сябе такога дыягназу, не надаючы асаблівага значэння болям у спіне, пакуль болевы сіндром не становіцца больш моцным. Гэта тлумачыцца тым, што з-за грыжы нярэдка адбываецца сцісканне спіннога мозгу, што прыводзіць да боляў, пагаршэння адчувальнасці ў канечнасцях і нават да інваліднасці. Урачы рэкамендуюць лячыць міжпазваночную грыжу медыкаментозна. Аперацыю трэба рабіць толькі ў тым выпадку, калі лякарствы не дапамагаюць.

З году ў год у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі павялічваюць аб`ём хірургічнай дапамогі пацыентам з міжпазваночнай грыжай. Калі ў 2009 годзе ў цэнтры правялі 269 аперацый па яе выдаленню, то ў 2010-м - 353, а за першае паўгоддзе 2011-га - 207.

У цэнтры пастаянна распрацоўваюць уласныя методыкі лячэння траўмаў і захворванняў пазваночніка і канечнасцей. За мінулы год спецыялісты РНПЦ прапанавалі 3 ноу-хау ў галіне лячэбных і дыягнастычных тэхналогій, распрацавалі 3 камплекты доследных узораў вырабаў медыцынскага прызначэння і 7 серыйна выпускаемых або гатовых да выпуску канструкцый. Характэрна, што яны ў 3-5 разоў таннейшыя за імпартныя аналагі, шырока рэалізуюцца ў краінах СНД. Цяпер ідзе прапрацоўка пытання паставак на рынкі далёкага замежжа.

Звязда, 6 верасня 2011
 
Дата публикации:06.09.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3516
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Межпозвоночная грыжа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме