Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, галава сям`і, 28-гадовы жыхар Ачхой-Мартанаўскага раёна, расказаў, што незаконна трапіць у Літву разам з жонкай, дзецьмі і 17-гадовым стрыечным братам спрабаваў з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця.
Зараз жанчына з дзецьмі знаходзяцца ў санчасці, мужчына — у ізалятары часовага ўтрымання. Праводзіцца разбор.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2011