https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэрытарыяльная абарона — важны складнік ваеннай бяспекі


Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
У Барысаўскім раёне з 20 сакавіка праводзіцца праверка ўзроўню гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Віктара Гулевіча. Ход вучэння інспектуюць дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

«У цяперашні час у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі праводзіцца праверка сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі. У прыватнасці, зусім нядаўна было прыведзена ў баявую гатоўнасць адно са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання ў Слонімскім раёне. Там адпрацоўваюцца пытанні пераводу механізаванага злучэння з мірнага на ваенны час у поўным аб’ёме. З адмабілізаваннем, пастаўкай матэрыяльных рэсурсаў, здыманнем усіх узораў ваеннай тэхнікі з захоўвання, правядзеннем баявога зладжвання. На завяршальным этапе будзе праведзена брыгаднае тактычнае вучэнне. То бок, гэта паўнавартаснае злучэнне з колькасцю каля 6 тыс. чалавек, якое па неабходнасці будзе выконваць задачы для абароны сваёй краіны», — распавёў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, адпрацоўваюцца і пераправяраюцца пытанні тэрытарыяльнай абароны. «Сёння мы знаходзімся ў Барысаўскім раёне, дзе на завяршальным этапе праходзіць зладжванне. Мы бачым, што гэтыя пытанні адпрацаваны і прадуманы. Каардынацыю дзеянняў ажыццяўляе Генеральны штаб. Службовыя асобы разумеюць, для чаго гэта трэба», — перакананы дзяржсакратар Савета бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч дадаў, што пытаннямі тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі пачалі займацца не ўчора. «Мы разумеем, што гэта важны складнік ваеннай бяспекі. Арганізацыя тэрытарыяльнай абароны пачалася з двухтысячных гадоў, і з тых часоў былі адпрацаваны ўсе пытанні арганізацыі, планавання і ўдасканалення тэрытарыяльнай абароны. Па нашым шляху пайшлі і суседнія краіны. Польшча, краіны Прыбалтыкі зразумелі, што тэрытарыяльная абарона — гэта неабходны элемент абароны дзяржавы. Украіна сёння тэрытарыяльную абарону некалькі скрывіла, і іх падраздзяленні ператвораныя ў нацыяналістычныя фармаванні. Не для абароны сваёй краіны, а для марадзёрства і рабавання», — заявіў ён.

Звязда, 12 красавіка 2023
 
Дата публикации:12.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Территориальная оборона Военные учения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме