https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шалёны воўк з чарнобыльскай зоны пакусаў вяскоўцаў


Мясцовыя жыхары кажуць, што такія выпадкі здараюцца часта.
Воўк з Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка кінуўся на жыхароў вёскі Двор-Савічы Брагінскага раёну Гомельскай вобласці ды хатнюю жывёлу.

Паводле галоўнага доктара мясцовага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Петрачовай, раніцаю ў пятніцу 24 чэрвеня воўк выбег на вясковую вуліцу. Спачатку ён кінуўся на пенсіянера, які стаяў каля свайго дому. Потым драпежнік пабег па дварах і гародах, нападаючы на людзей і сабак. Як вынік, пяць пенсіянераў атрымалі рваныя раны твару, рук і ног. Пакусаныя былі таксама пяць сабакаў.

Жыхары вёскі выклікалі хуткую дапамогу і старшыню сельсавету – паляўнічага, які застрэліў і ваўка, і пакусаных ім сабак.

“Паводле вынікаў экспертызы воўк аказаўся шалёны. Але здароўю людзей нічога не пагражае, бо медыкі аператыўна апрацавалі раны і адразу пачалі курс прышчэпак”, – паведаміла доктар.

Як сцвярджаюць жыхары навакольных вёсак, выпадкі, калі хворыя на шаленства дзікія жывёліны збягаюць з запаведніка і кідаюцца на людзей, у гэтых мясцінах не рэдкасць.

27 чэрвеня 2011
belsat.eu 
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2914
 
Ключевые слова:
бешеный волк Фауна Беларуси Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме