https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З пачатку лета ў міліцыю паступіла больш як 30 паведамленняў аб знікненні людзей, якія пайшлі ў лес у грыбы і ягады


З пачатку лета ў органы ўнутраных спраў Беларусі паступіла больш як 30 паведамленняў аб знікненні грамадзян, якія пайшлі ў лес у грыбы і ягады. Месцазнаходжанне шасці з іх не ўстаноўлена. Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
Так, на мінулым тыдні ў міліцыю звярнулася жыхарка Пінскага раёна. Яна паведаміла, што яе 9-гадовы і 11-гадовы сыны пайшлі ў лес і не вярнуліся. Увесь асабовы склад Пінскага РАУС быў узняты па трывозе. Пошукі працягваліся ўсю ноч. Дзяцей знайшлі толькі наступным днём на забалочаным участку мясцовасці за тры кіламетры ад месца знікнення. Зараз іх жыццю і здароўю нішто не пагражае.

У МУС зазначаюць, што праблема знікнення грыбнікоў і ягаднікаў для Беларусі заўсёды была актуальнай. Летась зарэгістравана 118 такіх фактаў. 85 зніклых — асобы сталага ўзросту. Толькі 62 чалавекі вярнуліся або былі адшуканыя ў выніку пошукавых мерапрыемстваў. Нярэдка блуканні па лесе заканчваюцца смерцю (у 2010 годзе — 31 выпадак, 21 з іх — на тэрыторыі Мінскай вобласці).

Так, у канцы кастрычніка 2010 года пайшоў у лес у грыбы 71-гадовы жыхар Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Нядаўна яго астанкі былі знойдзеныя ў суседнім раёне, за 15 км ад месца знікнення.

З улікам мінулых гадоў зараз у вышуку знаходзяцца 130 чалавек, чыё знікненне звязана з паходам у лес у грыбы і ягады, з іх 98 — грамадзяне сталага ўзросту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011
 
Дата публикации:11.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3396
 
Ключевые слова:
Происшествия Леса Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме