УУС Мінаблвыканкама нагадвае, што пасеў і вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя або псіхатропныя рэчывы, нават у мінімальнай колькасці, караюцца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе даказаны факт пасеву вышэйназваных раслін з мэтай іх збыту ці вырабу з іх наркасродкаў, давядзецца адказваць згодна з Крымінальным кодэксам, адпаведны артыкул якога прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.
Летась за час правядзення праграмы "Мак" на тэрыторыі вобласці зафіксавана 555 фактаў незаконных пасеваў маку і каноплі, складзены 363 адміністрацыйныя пратаколы, выяўлены 224 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Паведаміць аб фактах росту маку і каноплі, а таксама пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, можна ва ўпраўленне па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама па нумары ў Мінску: 8 (017) 204 62 00. Ананімнасць гарантуецца.
Святлана Барысенка
Звязда, 9 чэрвеня 2011