У адпаведнасці з дакументам грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, прадастаўлена права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) штогод на перыяд з 1 мая па 30 верасня.
Гэта права рэалізуецца на падставе праязных дакументаў (білетаў), што выдаюцца арганізацыямі пасажырскага транспарту, пры прад`яўленні пенсійных пасведчанняў.
Звязда
30 красавіка 2011