Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, канфіскаваныя падчас вобыску больш як 50 адзінак відэа- і аўдыёзапісваючай апаратуры, а таксама радыёперадаючых прыстасаванняў, прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў з дапамогай тайнага вядзення відэа- і аўдыёзапісу.
У дачыненні да мінскіх прадпрымальнікаў, якія падазраюцца ў незаконным распаўсюджанні тэнічных сродкаў, распачата крымінальная справа на падставе арт. 376 КК (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 мая 2011