https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гаспадарчы суд Менску разгледзіць скаргу БНФ


Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.
Паводле інфармацыі намесьніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, будзе разглядацца скарга да ЖРЭА аб прымусе да падпісаньня пагадненьня. Пры канцы мінулага году партыя БНФ падпісала пагадненьне аб арэндзе офіса па вуліцы Варвашэні, 8 да канца 2010 году пасьля прадстаўленьня з боку ЖРЭА гарантыйнага ліста аб заключэньні пагадненьня тэрмінам на 3 гады з 2011 году.

А 14 чэрвеня ў тым самым Гаспадарчым судзе сталіцы будзе разгледжаны пазоў ЖРЭА да партыі. Паводле слоў Кастусёва, партыя ня мае запазычанасьцяў за арэнду офісу. Гэтае памяшканьне БНФ арандуе з 1992 году.

У выпадку, калі рашэньні будуць прыняты не на карысьць БНФ, партыйцы гатовыя адстойваць права на займаньне офісу. «Мы самі як арганізацыя пакідаць управу ня будзем. Хочуць улады прымяняць сілавы варыянт — няхай прымяняюць. Самі мы ня сыдзем», — сказаў Рыгор Кастусёў.

01 чэрвеня 2011
Іна Студзінская, БелаПАН
 
Дата публикации:02.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2601
 
Ключевые слова:
Оппозиция в Беларуси Белорусский Народный Фронт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме