https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску пражывае пятая частка насельніцтва Беларусі


Колькасць насельніцтва Мінска на 1 студзеня 2011 года паводле звестак наяўнага ўліку склала 1 млн. 864,1 тыс. чалавек. Такім чынам, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска, у сталіцы зараз пражывае пятая частка насельніцтва рэспублікі.
З моманту апошняга перапіску насельніцтва (2009 года) колькасць насельніцтва сталіцы павялічылася на 27,3 тыс. чалавек. Рост адбываўся як за кошт міграцыйнага, гэтак і натуральнага прыросту.

Самы шматлікі раён сталіцы — Фрунзенскі, у ім жыве кожны пяты жыхар горада, або 21,2%. Самыя малаколькасныя раёны — Партызанскі і Цэнтральны, у якіх жывуць адпаведна 5,3% і 5,9% насельніцтва горада.

Колькасць жанчын, якія жывуць у Мінску, на пачатак года склала 1 млн. 10,5 тыс. чалавек, або 54,2% агульнай колькасці насельніцтва, мужчын — 853,6 тыс., або 45,8%. На 1.000 мужчын прыпадала 1.184 жанчыны (паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года — 1.177 жанчын).

Колькасць дзяцей да 15 гадоў на пачатак 2011 года склала 269,5 тыс. чалавек, або 14,5% агульнай колькасці насельніцтва. Пасля апошняга перапісу насельніцтва колькасць дзяцей павялічылася на 6,3 тыс. Суадносіны хлопчыкаў і дзяўчынак у любой узроставай катэгорыі дзіцячага насельніцтва захоўваюцца на карысць першых. Так, на 1.000 хлопчыкаў да 4 гадоў прыпадала 941 дзяўчынка, 5—9 гадоў — 940, 10—14 гадоў — 942.

Колькасць працаздольнага насельніцтва склала 1 млн. 219,6 тыс. чалавек, або 65,4% агульнай колькасці насельніцтва, у тым ліку жанчыны — 612,5 тыс., або 50,2%. Зараз сярод асоб гэтай катэгорыі пераважае маладое актыўнае насельніцтва 20—29 гадоў (31%). Пасля перапісу насельніцтва 2009 года колькасць працаздольнага насельніцтва павялічылася на 5,2 тыс. чалавек.

На 1.000 мужчын працаздольнага ўзросту прыпадалі 1.009 жанчын гэтай узроставай катэгорыі, прычым 30—34 гадоў — 1.021 жанчына, а 50—54 гадоў — 1.301.

Дэмаграфічная нагрузка на 1.000 чалавек працаздольнага насельніцтва на пачатак 2011 года дасягнула 528 чалавек непрацаздольнага ўзросту, з іх 221 дзіця і 307 пенсіянераў. Пятая частка мінчан — асобы пенсійнага ўзросту. 1 студзеня 2011 года гэтая катэгорыя насельніцтва склала 375 тыс. чалавек, або 20,1% у агульнай колькасці насельніцтва, паводле перапісу насельніцтва 2009 года — 19,6%. За час, што прайшоў пасля апошняга перапісу, у гэтай узроставай групе адзначаецца найбольшы прырост насельніцтва (на 4,4%, або на 15,9 тыс. чалавек).

Статыстыкі зазначаюць, што адной з асаблівасцяў дэмаграфічнай сітуацыі ў сталіцы, як і ў рэспубліцы ў цэлым, з`яўляецца ўсё больш моцны працэс старэння насельніцтва. У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб старэйшых за 65 гадоў складае 7%. У пачатку 2011 года ўдзельная вага гэтай часткі насельніцтва ў Міснку дасягнула 10,8%.

Як вынік старэння насельніцтва — рост і сярэдняга ўзросту мінчан. Згодна з перапісам насельніцтва 1999 года сярэдні ўзрост мужчын у Мінску складаў 33,2 года, жанчын — 36,9, па перапісе 2009 года — 35,4 і 39,7 адпаведна. Сярэдні ўзрост мужчын сталіцы на пачатак 2011 года — 35,5 года, жанчын — 39,8.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск 11 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:11.06.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3426
 
Ключевые слова:
Демография Население Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме