https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння будуць вынесены прысуды чатыром экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі


Сёння ў двух судах сталіцы чакаецца вынясенне прыгавораў 13 фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, у тым ліку чатыром экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі — Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу.
Яшчэ адзін былы кандыдат у прэзідэнты — Андрэй Саннікаў — быў прыгавораны 14 мая да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна павінны быць вынесены прыгаворы Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, а таксама актывістам іх штабоў Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Анастасіі Палажанцы і Сяргею Вазняку. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ў актыўным удзеле ў іх.

Дзяржабвінавачанне прасіла суд прыгаварыць Уладзіміра Някляева да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады;

Віталя Рымашэўскага — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Андрэя Дзмітрыева, кіраўніка выбарчага штаба Някляева, — да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Аляксандра Фядуту, давераную асобу Някляева, — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Сяргея Вазняка, давераную асобу Някляева, — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады;

Анастасію Палажанку, давераную асобу Рымашэўскага, — да 1,5 года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на год.

Суд Ленінскага раёна Мінска вынесе прыгаворы па справе Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, а таксама ўдзельнікаў акцыі 19 снежня Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава.

Пракурор прасіў прыгаварыць Мікалая Статкевіча да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Дзмітрыя Уса — да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Аляксандра Класкоўскага (па сукупнасці злачынстваў) — да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова — да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вынясенне прыгавораў у абодвух судах прызначана на 16.00.

БелаПАН
Мінск, 20 мая 2011
 
Дата публикации:20.05.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3599
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси беспорядки в Минске Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме