https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіягармата цяпер у музеі


23-мілімітровая авіяцыйная гармата НР-23 (Нудзельмана—Рыхтара) перададзена ў Гомельскі абласны музей Вайсковай Славы супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Зброю канфіскавалі ў Калінкавічах падчас мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўцягвання ў незаконнае абарачэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

У фондах Гомельскага абласнога музея Ваеннай Славы такой гарматы дагэтуль не было. Па словах супрацоўнікаў музея, пасля рэстаўрацыйных работ экспанат будзе прадстаўлены сярод узораў узбраення Савецкай Арміі. Магчыма, падчас рэстаўрацыі будзе дэманстравацца серыйны нумар і гісторыя гарматы. Цяпер вядома, што першыя ўзоры гарматы А.Э. Нудзельмана і А.А. Рыхтара былі створаны адразу пасля Вялікай Айчыннай. Упершыню дзве такія гарматы былі ўсталяваны на знішчальніках Ла-15, прынятых на ўзбраенне ў 1948 годзе. На працягу многіх гадоў НР-23 з`яўлялася асноўным узбраеннем як бамбардзіровачнай, так і знішчальнай авіяцыі СССР, а таксама выраблялася па ліцэнзіі ў КНР як "Тып 23".

Ірына Асташкевіч
Звязда
2 красавіка 2011

 
Дата публикации:03.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2428
 
Ключевые слова:
Незаконный оборот огнестрельного оружия Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме