https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Зачыстка павінна прайсці па ўсіх правілах


"Я ведаю, што гэта будзе складаная крымінальная справа", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на экстраннай нарадзе ў сувязі з выбухам на станцыі метро "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна.
"Але я вас папярэджваў заўсёды, і асабліва пасля 3 ліпеня 2008 года. Я вас прасіў і сёння адкрыта скажу, як была пастаўлена вам задача: правесці зачыстку ў краіне і "паадсякаць" усім рукі, у каго вы знойдзеце ўзрыўчатку, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Калі, пачуўшы мяне сёння, усе капальнікі, "чорныя" і "белыя", не прынясуць незарэгістраваную зброю і ўзрыўчатку і яны будуць знойдзеныя ў яго, у канкрэтнага чалавека, — неадкладна пад суд. Толькі так мы можам навесці парадак".

"Зачыстка павінна прайсці па ўсіх правілах. Жыццё даражэй. Гэтыя людзі, якія пацярпелі, іх сем`і ні ў чым не вінаватыя. Таму зрабіце гэта", — сказаў беларускі кіраўнік.

Паводле звестак прэс-службы, Лукашэнка наведаў месца выбуху разам з малодшым сынам Мікалаем, усклаўшы жывыя кветкі.

"Гэта былі першыя кветкі ў памяць ахвяр тэракта. Прэзідэнт папрасіў адвесці Мікалая наверх, каб дзіця не ўбачыла жудасную карціну трагедыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля гэтага Лукашэнка "агледзеў варонку, разбураныя канструкцыі станцыі, пашкоджаны састаў, праверыў, як ідзе праца па ліквідацыі наступстваў выбуху".

Па факце выбуху распачата крымінальная справа. У Генеральнай пракуратуры здарэнне расцэньваюць як тэракт.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2011
 
Дата публикации:13.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3283
 
Ключевые слова:
Взрыв в минском метро терроризм Теракт в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме