https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Анатоль Лябедзька адпушчаны з СІЗА КДБ


Лідар Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька позна вечарам 6 красавіка быў адпушчаны са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.
Звязацца з палітыкам БелаПАН пакуль не ўдалося.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі Анатоль Лябедзька быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука. З`яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Лідар АГП быў затрыманы ў сталіцы ў ноч з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў СІЗА КДБ. 22 снежня стала вядома, што ў знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання Лябедзька аб`явіў галадоўку, аднак неўзабаве спыніў яе паводле просьбы жонкі. Адвакат Лябедзькі не меў магчымасці сустрэцца з падабаронным з 29 снежня. Сустрэча Лябедзькі з адвакатам адбылася толькі 23 сакавіка.

Нагадаем, раней пад падпіску аб нявыездзе з СІЗА КДБ былі адпушчаны экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Алесь Міхалевіч, рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, кіраўнік выбарчага штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў і актывіст кампаніі "Гавары праўду!" Сяргей Вазняк.

Яшчэ два фігуранты крымінальнай справы аб масавых беспарадках былі адпушчаны з СІЗА КДБ пад дамашні арышт — экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў і журналістка расійскай "Новой газеты" Ірына Халіп, жонка былога кандыдата Андрэя Саннікава.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2011
 
Дата публикации:07.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2813
 
Ключевые слова:
Цветные революции Беспорядки в Минске Оппозиция Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме