https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі змяніўся парадак падачы электронных зваротаў


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
З 2 студзеня 2023 года электронныя звароты можна падаць толькі з выкарыстаннем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Адказы і апавяшчэнні на такія звароты таксама будуць накіроўвацца з дапамогай дадзенай сістэмы. Па жаданні заяўніка адказ на электронны зварот, як і раней, можа быць накіраваны ў пісьмовым выглядзе.

«Відавочнай перавагай укаранення такога інструмента з’яўляецца павышэнне зручнасці заяўнікаў пры падачы электронных зваротаў і атрымання адказаў на іх. Па сутнасці, замест неабходнасці запаўнення спецыялізаванай формы на кожным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Пасля яго адпраўкі сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў дазваляе наладзіць атрыманне імгненнага анлайн або SMS-паведамлення аб тым, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот. Пры гэтым уся інфармацыя аб пададзеных электронных зваротах і атрыманых на іх адказах (апавяшчэннях) будзе даступная заяўніку ў адным месцы з дапамогай асабістага электроннага кабінета ў сістэме», — распавялі ў Мінсувязі.

Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў будзе арганізаваны па адрасе https://обращения.бел/. Перад падачай электроннага звароту заяўніку неабходна ідэнтыфікавацца і аўтарызавацца ў сістэме. Для гэтага прадугледжаны гнуткія інструменты ў мэтах забеспячэння ахопу шырокага кола заяўнікаў.

Грамадзяне ідэнтыфікуюцца ў сістэме з выкарыстаннем лагіна і пароля, сфармаваных імі ў працэсе рэгістрацыі ў сістэме, пры гэтым прадугледжваецца абавязковае пацвярджэнне факту рэгістрацыі па нумары мабільнага тэлефона, уліковага запісу нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, якую можна атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі або сертыфіката адкрытага ключа альбо ID-карты пры іх наяўнасці.

Для юрыдычных асоб пры праходжанні працэдур ідэнтыфікацыі ў сістэме прадугледжваецца выкарыстанне толькі сертыфіката адкрытага ключа альбо ID-карты, якая належыць кіраўніку або асобе, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Пасля ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі заяўніка ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў яму прадастаўляецца функцыянал, які дазваляе ў поўным аб’ёме рэалізаваць яго права на падачу электронных зваротаў, прадугледжанае заканадаўствам. Такім чынам, пры жаданні падаць электронны зварот заяўніку спатрэбіцца толькі ўвайсці ў сістэму з дапамогай аднаго з пералічаных спосабаў без неабходнасці шматразовага ўводу адных і тых жа рэквізітных дадзеных (прозвішча, імя, адрас месца жыхарства і да т.п.), якія патрабуюцца ў цяперашні час пры падачы кожнага электроннага звароту.

Звязда, 2 студзеня 2023
 
Дата публикации:02.01.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
Электронные обращения Идентификация Информатизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме