https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя актуалізавала парадак разліку штатнай колькасці ўрачоў-спецыялістаў


У Беларусі актуалізавалі нарматывы кадравага забеспячэння ў дзяржустановах аховы здароўя ў разліку на 1 тыс. жыхароў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя № 49 ад 5 красавіка 2023 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
У нарматыў уключаны пасады ўрачоў, якія цяпер не ўлічваюцца ў нарматыве і ўводзяцца ў штатныя расклады ўстаноў з улікам забеспячэння функцыянавання медтэхнікі і аб’ёму фактычна выконваемых работ. Размова ідзе пра ўрача функцыянальнай дыягностыкі, урача-эндаскапіста, урача — радыяцыйнага анколага, урача-рэнтгенолага, урача прамянёвай дыягностыкі, урача ультрагукавой дыягностыкі, урача клінічнай лабараторнай дыягностыкі, урача-лабаранта.

Што датычыцца штатнай колькасці пасад урачоў-экспертаў і ўрачоў-метадыстаў, якія займаюцца ацэнкай якасці аказання меддапамогі, метадычнай работай, яна будзе ўводзіцца ў штатныя расклады ўстаноў звыш устаноўленай агульнай колькасці пасад урачоў-спецыялістаў, разлічанай у адпаведнасці з нарматывамі кадравага забеспячэння для аказання меддапамогі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што рэалізацыя пастановы дазволіць упарадкаваць разлік агульнай штатнай колькасці пасад урачоў-спецыялістаў, устанавіць больш цесную залежнасць колькасці пасад урачоў-спецыялістаў ад насельніцтва рэгіёнаў.

Таксама падкрэсліваецца, што пытанні фарміравання штатных раскладаў бюджэтных арганізацый аховы здароўя, іх аптымізацыі, укамплектавання пасад работнікамі знаходзяцца на пастаянным кантролі ўрада і Міністэрства аховы здароўя.

Звязда, 17 красавіка 2023
 
Дата публикации:17.04.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Штатное количество Кадровое обеспечение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме