https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Юрый Хадыка: Перамогі апазіцыі ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі адбыліся толькі пры ўмове адзінства


12 лютага ў Мінску адбыўся сойм Партыі БНФ. На ім былі абмеркаваны ўнутраная сітуацыя ў партыі, пытанні кансалідацыі дэмакратычных сілаў Беларусі і правядзення акцыі, прысвечанай Дню Волі.
"Які сэнс быў, да прыкладу, у Аб`яднаных дэмакратычных сілах, — адзначыў у сваім выступленні на сойме сябра ўправы, кіраўнік адукацыйнай камісіі Партыі БНФ Алесь Стральцоў-Каравацкі, — якія канкрэтныя эфекты прынесла гэтая кааліцыя? Іх мала. Таму паўстаюць цэнтрабежныя сілы, якія не задаволены такім характарам сумеснай працы і не бачаць у ёй эфекту. Лепш тады ісці сваёй дарогай і прасоўваць сваю ідэю, чым ахвяраваць гэтыя ідэі на карысць іншых, і зноў жа без эфекту. Тактычныя кааліцыі самі па сабе з`яўляюцца нестабільнымі, таму што няма агульнага ідэалагічнага фундамента".

Тым не менш Стральцоў-Каравацкі не выключае кааліцыйнага аб`яднання партыі з такімі ідэалагічна блізкімі сіламі, як БХД, рух "За Свабоду" і інш.

Ветэран партыі Юрый Хадыка не згодзен, што аб`ядноўвацца можна выключна на базе ідэалагічнай блізкасці. "Перамогі апазіцыі ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі адбыліся толькі пры ўмове адзінства, якога, натуральна, не стала пасля перамогі", — падкрэсліў ён на пасяджэнні.

"Я лічу, што БНФ за апошнія часы згубіў сваю інтэлектуальную сілу, — падзяліўся ён з БелаПАН пасля свайго выступлення. — Раней тут былі прафесары, кандыдаты навук, людзі абазнаныя, зараз такіх амаль няма". Чаго не хапае партыі — цвёрдай рукі, лідара? "Я б сказаў словамі Пазняка: не хапае пільнасці. Трэба было выганяць людзей, якія прыйшлі ў БНФ з мэтай яго разваліць альбо з мэтаю зарабіць", — упэўнены Хадыка.

Ці адчувае ён віну за тое, што адбываецца ў шэрагах калісьці наймацнейшай у краіне палітычнай сілы? "Я змагаюся, але я стаў тут белай варонай, — адказвае Юрый Хадыка. — Мая віна — толькі ў тым, што я не змог дамагчыся падтрымкі ў нашым сойме".

БелаПАН
12 лютага 2011
 
Дата публикации:13.02.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4974
 
Ключевые слова:
БНФ оппозиция Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме