"Упэўнены, што ваш аўтарытэт, энергія і шматгадовы вопыт дзяржаўнай дзейнасці будуць і ў далейшым служыць на карысць брацкага беларускага народа, устойлівага развіцця і працвітання Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў віншаванні.
Таксама на імя кіраўніка беларускай дзяржавы паступілі віншаванні ад Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога, старшыні Палаты дэпутатаў Ліванскай Рэспублікі Набіха Беры і Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь Архіепіскапа Марціна Відовіча.
Звязда