https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Хутка амністыя: Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон


Беларускі прэзідэнт падпісаў закон аб амністыі, які прыняла Палата прадстаўнікоў у пачатку лістапада.
Закон аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Законапраект раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, а потым быў ухвалены ў Савеце Рэспублікі.

Як чакаецца, ён закране амаль 8,5 тыс. чалавек (у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі выйдуць прыкладна 1,6 тыс.). Тэрмін выканання закона - паўгады.

Амністыя не закране тых, хто ўчыніў злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, экстрэмізмам. Таксама на мiласць не варта разлічваць педафілам.

Пад амністыю падпадуць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, а таксама грамадзяне, у якіх на ўтрыманні ёсць дзеці да 18 гадоў (за выключэннем тых, хто ўчыніў злачынства ў адносінах да непаўналетніх). Сюды ж адносяцца пенсіянеры, інваліды і тыя, у каго ёсць сур`ёзныя хранічныя захворванні.

Раней міністр унутраных спраў Іван Кубракоў тлумачыў, што спісы тых, каго вызваляць, накіруюць у тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў. Участковыя інспектары будуць дапамагаць былым зняволеным адаптавацца да жыцця на волі, таксама ім дапамогуць з пошукам працы.

А што з пратэстамі?

Як заяўляла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская, удзельнікі пратэстаў 2020 года на амністыю разлічваць не змогуць. У іх застаецца магчымасць падаць прашэнне на памілаванне.

Мінск, 8 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:08.12.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:803
 
Ключевые слова:
День народного единства Амнистия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме