https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 64 маладым навукоўцам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў распараджэнне нумар 241рп "Аб заахвочванні таленавітых маладых вучоных". 

Дакумент накіраваны на заахвочванне і дзяржаўную падтрымку творчай ініцыятывы таленавітых маладых вучоных, умацаванне патэнцыялу айчынных навуковых школ і ўключэнне моладзі ў навуковую дзейнасць.

У адпаведнасці з распараджэннем назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 64 маладым навукоўцам, у тым ліку 3 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 35 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 26 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

Сярод іх прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук. Маладыя людзі працуюць у рамках прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, паспяхова займаюцца самымі актуальнымі для развіцця названых галін тэмамі. Усе даследаванні і распрацоўкі маюць прыкладны характар.

Атрыманыя стыпендыятамі вынікі маюць высокую навуковую значнасць, выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці і навучальным працэсе, садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь.

23 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Молодые учёные Стипендия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме