https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бел-чырвона-белыя сцягі на гадзіну апанавалі праспект


Фота Юліі Дарашкевіч
Ініцыятыўная група кандыдата ад БНФ Рыгора Кастусёва зладзіла мега-пікет на праспекце Незалежнасці ў Менску.
На ўчастку ад перасячэння праспекта з вуліцай Казлова да плошчы Перамогі актывісты выставілі пікеты ў падтрымку свайго кандыдата, а таксама вывесілі нацыянальныя сцягі. Іх налічвалася больш трох дзесяткаў.

Да акцыі яе арганізатары запрасілі далучыцца ўсіх ахвотных, але скарысталася запрашэннем адно БХД. Што праўда, хрысціянскія дэмакраты вывесілі тузін сваіх партыйных сцягоў.

«Рыгор Кастусёў запрасіў нас паўдзельнічаць у гэтай цудоўнай акцыі. Мы пагадзіліся, мы шануем нашы нацыянальныя сімвалы», - зазначыў сустаршыня БХД і адначасова патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад гэтай партыі Віталь Рымашэўскі.

Сам Рыгор Кастусёў так патлумачыў сэнс вывешвання нацыянальных сцягоў на праспекце: «Вось бачыце, як пазітыўна людзі ўспрымаюць нас. Аўтамабілісты нас вітаюць сігналамі. Гэта цудоўна. Самае галоўнае, што нам на ўсё гэта не трэба дазволу. Наш пікет паказаў, што беларускія сілы жывыя, што БНФ жывы, што сцяг жывы, што ўсе сапраўдныя беларускія сілы — жывыя».

Рыгор Кастусёў таксама адзначыў, што акцыя не выдзялялася, як фронтаўская (сцягоў БНФ насамрэч не было).

«Для нас галоўнае паказаць, што гэты сцяг з’яўляецца нацыянальным сімвалам», - паведаміў спадар Кастусёў.

Палітык паведаміў, што яго штаб разглядае магчымасць правядзенне іншых акцый падобнага кшталту ў сталіцы і рэгіёнах, аднак пакуль не вядома, калі гэта адбудзецца.

Рыгор Кастусёў атксама пакаментаваў скандальнае інтэрв’ю Алеся Міхалевіча, у якім той заявіў, што не будзе асабіста займацца пытаннямі нацыянальнай сімволікі: «Думаю, гэта проста нейкая памылка. Праз нявопытнасць. Я сам той гутаркі яшчэ не чытаў, толькі чуў пра яе. Але я перакананы, што Алесь Міхалевіч хутка дасць тлумачэнні таго, што насамрэч меў на ўвазе».

Акцыя «Праспект нацыянальнага сцягу» насамрэч выклікала вялікую цікавасць мінакоў і аўтамабілістаў. Пікетоўшчыкаў пастаянна віталі з праязджаючых аўтамабіляў гудкамі. Прысутнічалі і прадстаўнікі праваахоўных органаў (у форме і без), аднак у падзеі яны не ўмешваліся. Першапачаткова мега-пікет планавалася правесці ў больш шырокім маштабе - ад скрыжавання з вуліцай Казлова да плошчы Якуба Коласа. Аднак ад гэтай ідэі адмовіліся. Як патлумачыў адзін з арганізатараў акцыі, Сяржук Семянюк, «праз вялікую колькасць дрэваў на першым участку, якія б заміналі усім ахвотным убачыць нацыянальныя сцягі».

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі збіраюць подпісы два кандыдаты: Рыгор Кастусёў і Віталь Рымашэўскі.

Алесь Пілецкі  Менск
Наша Ніва15 кастрычніка 2010   
 
Дата публикации:16.10.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5836
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Кандидаты Белорусский народный фронт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме