https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па факце сьмерці журналіста Алега Бябеніна праводзіць праверку пракуратура


Па факце сьмерці журналіста Алега Бябеніна праводзіць праверку пракуратура Дзяржынскага раёну. Пра гэта паведаміў начальнік РАУС Дзяржынску Сьвятаслаў Дарашэвіч.
Пры гэтым ён адмовіўся даваць якую-кольвек інфармацыю пра сьмерць Бябеніна.

З пракуратурай Дзяржынскага раёну зьвязацца не ўдалося.

Разам з тым калегі Бябеніна, спасылаючыся на просьбу сваякоў, таксама пакуль не даюць ніякай інфармацыі пра абставіны сьмерці журналіста. Каардынатар грамадзкай ініцыятывы «Хартыя-97» Зьміцер Бандарэнка сказаў БелаПАН, што цяпер знаходзіцца з сваякамі Бябеніна й ніякіх камэнтароў пакуль ня будзе.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэсытэту. У 1990-х гадах працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Имя». З 1998 году быў заснавальнікам і кіраўніком сайту charter97.org.

У Алега Бябеніна засталіся жонка й два сыны.

04.09.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:04.09.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3440
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме