https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


КДБ раскрыў падрабязнасці затрымання ў Беларусі ўкраінскага тэрарыста і яго памагатых


Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак раскрыў журналістам падрабязнасці затрымання ў Беларусі ўкраінскага тэрарыста і яго памагатых.
«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ва ўзаемадзеянні з МУС, ДПК і іншымі праваахоўнымі органамі праведзена маштабная спецыяльная аперацыя, у выніку якой на адной з явачных кватэр затрыманы грамадзянін Украіны Швец Мікалай Уладзіміравіч 1993 года нараджэння, які распачаў спробу здзяйснення акта тэрарызму на беларускім ваенным аб’екце — аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне 26 лютага 2023 года. У выніку праведзеных КДБ контрвыведніцкіх мерапрыемстваў устаноўлена прамое дачыненне да арганізацыі тэракту аператыўнага складу і кіраўніцтва службы бяспекі Украіны. Выкрытая сістэма вярбоўкі спецслужбамі Украіны ўласных грамадзян для здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі замежных дзяржаў, устаноўлены арганізацыі прыкрыцця, якія выкарыстоўваліся для іх падрыхтоўкі і навучання, вывучана тактыка прымянення выбуховых рэчываў, механізмы камунікацыі і кіравання агентурай, выкрытыя і ліквідаваныя каналы эвакуацыі агента», — распавёў Канстанцін Бычак.

Паводле яго слоў, першасныя следчыя дзеянні дазваляюць зрабіць выснову аб задзейнічанні ў падрыхтоўцы акта тэрарызму агентуры спецслужбаў Рэспублікі Польшча з ліку так званых збеглых беларусаў — прыхільнікаў гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, актыўных удзельнікаў падзей жніўня 2020 года.

«Аперацыя па пошуку і затрыманні злачынцаў адбывалася пад непасрэдным кантролем кіраўніка дзяржавы, якім неадкладна былі дадзены даручэнні аб перакрыцці дзяржаўнай граніцы і прыняцці іншых вычарпальных мер, накіраваных на выяўленне і прыцягненне да ўстаноўленай адказнасці ўсіх датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. У выніку выкрытая і ліквідаваная агентурная сетка з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні дзейнасці агента-тэрарыста, яго легалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і няўдалай спробы эвакуацыі, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення. — Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, названыя грамадзяне былі прыцягнутыя да супрацьпраўнай дзейнасці беларускімі экстрэмісцкімі палітэмігранцкімі цэнтрамі, якія фактычна па заданні ўкраінскіх і польскіх спецслужбаў выкарыстоўвалі як расходныя матэрыялы».

Па факце спробы здзяйснення акта тэрарызму следчым упраўленнем КДБ распачата крымінальная справа па арт. 289 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Затрымана больш за 20 асобаў, у тым ліку непасрэдны выканаўца — агент украінскай спецслужбы.

«У цяперашні час Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі праводзяцца маштабныя мерапрыемствы, накіраваныя на адпрацоўку асоб з дэструктыўнага асяроддзя на прадмет датычнасці іх да супрацьпраўнай дзейнасці, — дапоўніў Канстанцін Бычак. — Затрыманы Швец актыўна супрацоўнічае са следствам і дае прызнальныя паказанні».

Звязда, 7 сакавіка 2023
 
Дата публикации:07.03.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:518
 
Ключевые слова:
Терроризм Мачулішчы Спецслужбы Украина Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме