Таксама Казахстан, паводле яго, гатовы да таго, каб іншыя суседнія краіны далучыліся да Мытнага саюзу.
Між тым, гаворачы наконт пэрспэктываў мытнага саюзу, К. Масімаў заўважыў, што «знаходзіцца ў бясконцых перамовах немагчыма, трэба прымаць рашэньне і дзейнічаць».
Таксама прэм`ер-міністар Казахстана закрануў пэрспэктыву ўступленьня краіны ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА). У гэтай сувязі ён заявіў, што Расея і Казахстан знаходзяцца на адным перамоўным узроўні па ўступленьні ў СГА.
«Паміж урадамі Расіі і Казахстана, іх адпаведнымі перамоўшчыкамі, вядзецца ўзгодненая перамоўная палітыка па дзеяньнях адносна ўступленьня ў СГА. Будзем мы ўступаць у арганізацыю як адзіны мытны саюз альбо паасобку -- будзе вырашацца узгоднена і адначасова », -- падкрэсьліў кіраўнік ураду Казахстана, адзначыўшы, што ў яго існуюць адпаведныя дамоўленасьці з прэзыдэнтам РФ Дзмітрыем Мядзьведзевым і прэм`ер-міністрам Уладзімерам Пуціным.
28.06.2010
Радыё Свабода