https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 64 тысячы грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь з канца лютага


Па дадзеных Дзяржпагранкамітэта, толькі за мінулы тыдзень у Беларусь транзітам праз краіны Еўрасаюза прыехалі каля 1 300 грамадзян суседняй краіны.
З украінскай тэрыторыі ў Беларусь з канца лютага бягучага года прыбылі 64 288 грамадзян Украіны, такія звесткі паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК) рэспублікі.

Як удакладнілі ў ведамстве, большасць украінцаў прыехалі ў Беларусь транзітам праз краіны ЕС. Так, праз Польшчу прыбыў 38 761 чалавек, праз Літву – 8 141, праз Латвію – 1 496. Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу прыбылі 15 890 чалавек.

Усяго, па даных ДПК, за мінулы тыдзень транзітам праз краіны ЕС у Беларусь ўехала каля 1 300 грамадзян Украіны.

Як расказаў 9 лістапада каардынатар ЮНІСЭФ па пытаннях рэагавання ў надзвычайных сітуацыях Фарход Хамідаў, у Беларусі зарэгістравана крыху больш за 16 тысяч бежанцаў з Украіны. З іх каля чвэрці складаюць дзеці.

Раней у МУС Беларусі паведамілі, што з лютага бягучага года органы ўнутраных спраў разгледзелі больш за тры тысячы хадайніцтваў ад грамадзян Украіны па выдачы дазволаў на часовае пражыванне, больш за 1,7 тысячы хадайніцтваў – на пастаяннае пражыванне. Таксама больш за 1 850 грамадзян Украіны звярнуліся з хадайніцтвам аб атрыманні статусу бежанца або дадатковай абароны.

Мінск, 11 лістапада 2022
Sputnik
 
Дата публикации:11.11.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:766
 
Ключевые слова:
Украина Миграция Беженцы Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме