https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Аб`яднаныя Арабскія Эміраты


Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Абу-Дабі.
Раней са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта Беларусі паведамлялася, што па запрашэнні кіраўніцтва Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і Прэзідэнта Зімбабвэ кіраўнік беларускай дзяржавы ў бліжэйшыя дні наведае з візітам гэтыя краіны. У час візіту ў Прэзідэнта Беларусі запланаваны шэраг сустрэч і перагавораў.

Тэму супрацоўніцтва з Эміратамі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў нядаўна ў час наведвання выстаўкі "Беларусь інтэлектуальная". Як вядома, краіны рэалізуюць шэраг маштабных праектаў. Асаблівую цікавасць кіраўніка дзяржавы на выстаўцы выклікалі распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту. Гэту тэму ён абмяркоўваў раней у ходзе сустрэч з замежнымі партнёрамі, у тым ліку з Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, якія сур`ёзна займаюцца гэтым напрамкам. І Аляксандр Лукашэнка гатовы дадаткова пасадзейнічаць у развіцці супрацоўніцтва эмірацкага боку з беларускімі партнёрамі: "Мяне запрашаюць у Эміраты. Яны там сур`ёзна займаюцца штучным інтэлектам. Калі патрэбна дапамога, калі ласка, я магу гэта зрабіць. Я буду сустракацца з чалавекам, які гэтым займаецца і фінансуе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў і аб праекце па будаўніцтве ў Мінску эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны бераг". "Чаму я на гэта клюнуў: не толькі таму, што там $5 млрд інвестыцый будзе, а яны паабяцалі мне стварыць гэты разумны горад. І там магутную адукацыйную платформу па штучным інтэлекце. Там будзе ўніверсітэт, будзем рыхтаваць людзей, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі трэба падтрымка або большыя кантакты з гэтымі людзьмі (яны далёка рушылі наперад у гэтым плане), калі ласка".

У цэлым жа гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ паступальна развіваецца. Сумесныя інтарэсы і перспектывы супрацоўніцтва ў тым ліку ў такіх сферах, як інвестыцыі, прамысловасць, сельская гаспадарка, банкаўская справа і фінансы, транспарт і лагістыка, адукацыя і навуковыя даследаванні, спорт і турызм.

Узаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і ААЭ з`яўляецца спрыяльным фактарам для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь не толькі імкнецца выкарыстоўваць магчымасці ёмістага рынку ААЭ для экспарту тавараў і паслуг, але таксама выкарыстоўвае транспартна-лагістычныя перавагі паставак сваёй прадукцыі з ААЭ у краіны Блізкага Усходу і Афрыкі. Беларусь разлічвае на сустрэчныя ініцыятывы і эмірацкага бізнесу.

25 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:462
 
Ключевые слова:
ОАЭ Технологии Искусственный интеллект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме