https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь цёпла прымае вымушаных мігрантаў з Украіны. Ім дапамагаюць на самых розных узроўнях: ад дзяржаўных органаў да простых людзей, якія сустракаюць, як сваіх землякоў


Прыехаўшая ў Смалявіцкі раён з Данбаса Настасся Цынайкіна пераканалася ў гэтым асабіста.
Калі яе родную Макееўку ўкраінскі бок пачаў абстрэльваць так, што даводзілася хавацца ў падвалах, каб уратавацца, Настасся адважылася на пераезд. У Беларусь бегла цераз Расію лістаральна з адной сумкай у руках. Сабрала, што паспела: дакументы, прадметы першай неабходнасці і некалькі цёплых зімовых рэчаў. Тут яе сустрэлі спагадлівыя людзі, якія стараліся дапамагчы, чым маглі.

"Па сутнасці, мы ж былі зусім незнаёмымі, чужынцамі, а нам прыносілі бульбу, яблыкі, частавалі смачным хлебам. Нехта нават посуд дарыў", - успамінае Настасся.

Цяпер яна працуе ў школе. Сёлета 1 верасня стала для педагога двайным святам: у гэты дзень яна атрымала яшчэ і пашпарт грамадзянкі Рэспублікі Беларусь. З ім, упэўнена Настасся, перад ёю адкрываецца шмат перспектыў. Планаў на жыццё ў мірнай Сінявокай у яе вельмі шмат.

Настасся Цынайкіна - чарговая гераіня праекта "Цяпер мы беларусы".

22 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:725
 
Ключевые слова:
Беженцы Мигранты Украина Гражданство Донбасс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме