https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У КДБ пацвердзілі, што ў Беларусі не ўводзіўся рэжым КТА


Як удакладнілі ў Камітэце дзяржбяспекі, у Беларусі не ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
"На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь контртэрарыстычная аперацыя не праводзілася і на гэты час не праводзіцца. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, мае недакладны характар", - адзначыла крыніца ў КДБ.

"Контртэрарыстычная аперацыя - гэта спецыяльныя мерапрыемствы па спыненні акта тэрарызму, мінімізацыі яго наступстваў, спыненні дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, незаконнага ўзброенага фармавання, праводзімыя ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы, забеспячэння бяспекі грамадзян і арганізацый, абясшкоджвання тэрарыстаў. І згодна з законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 года нумар 77-З "Аб барацьбе з тэрарызмам" рэжым КТА на тэрыторыі краіны ўводзіцца Камітэтам дзяржбяспекі", - падкрэслілі ў ведамстве.

"Цяпер у рэспубліцы праводзяцца планавыя вучэбныя мерапрыемствы ў мэтах падтрымання высокага ўзроўню гатоўнасці суб`ектаў барацьбы з тэрарызмам да выканання задач па прызначэнні. Прыкладам таго з`яўляюцца завершаныя 12 кастрычніка ў Ельску Гомельскай вобласці тактыка-спецыяльныя вучэнні МУС, якія праходзілі ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі сілавога блока і органаў мясцовай улады", - дадалі ў КДБ.

14 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
Терроризм Национальная безопасность Военные учения Фейки Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме