https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадска-палітычная абстаноўка ў Беларусі на гэты момант стабільная


Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль падчас праведзенай 1-га лістапада ў Магілёве сустрэчы з працоўнымі калектывамі па актуальных пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі.
"Грамадска-палітычная абстаноўка ў Беларусі на гэты момант стабільная. Прымаемыя зацікаўленымі органамі меры дазваляюць кантраляваць сітуацыю, забяспечваць у краіне парадак і бяспеку. Як ні парадаксальна, але менавіта ў сувязі з гэтым мы фіксуем нарастанне пагрозы з тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны. Збеглыя, якія знаходзяцца ў сумежных краінах, ужо не бачаць магчымасці мірных перамен і актыўна распрацоўваюць сілавы сцэнарый змянення канстытуцыйнага ладу", - адзначыў ён.

Паводле слоў Івана Тэртэля, існуючая ў свеце абстаноўка цяпер нечым нагадвае пярэдадзень Першай і Другой сусветных войнаў.

"Паводле ацэнак розных, у тым ліку закрытых, крыніц, цяпер ствараюцца перадумовы для сур`ёзнага сусветнага канфлікту. Першая прыкмета - гэта фармаванне кааліцый у сусветным маштабе, што мы цяпер назіраем. З аднаго боку, калектыўны Захад, які ўжо даўно ў кааліцыі і спрабуе пашыраць яе. З іншага боку, краіны, нязгодныя з такой палітыкай сусветнага панавання, фармуюць сваю кааліцыю. Перш за ўсё гэта Кітай, Расія, Іран і некаторыя іншыя краіны".

І калі цяпер сітуацыя не аздаровіцца, вастрыня адносін будзе толькі павялічвацца і наступствы могуць стаць непрадказальнымі.

"Адзіны станоўчы момант: мы як спецслужба дакладна ведаем, што ЗША матэматычна падлічылі наступствы абмену ядзернымі ўдарамі і прыйшлі да высновы, што гэта будзе катастрофа для цэлага чалавецтва. Усё ж такі на гэтым этапе такой сітуацыі варта было б пазбегнуць. Хоць мы таксама ведаем на дакументальным узроўні, што ядзерныя ўдары, як гэта было ў перыяд існавання Савецкага Саюза, у тым ліку па нашай тэрыторыі плануюцца, - адзначыў ён. - Ёсць канкрэтныя планы ўваходжання на нашу тэрыторыю ваенных кантынгентаў, у тым ліку з тэрыторыі Польшчы. Вядома 101-я паветрана-дэсантная дывізія ЗША, якая часткова ўжо базуецца на тэрыторыі суседняй з намі дзяржавы".

Аднак, паводле слоў старшыні Камітэта дзяржбяспекі, гэта была прагназуемая сітуацыя. "Яшчэ 10-15 гадоў таму геастратэгі гаварылі аб тым, што такая сітуацыя ў свеце будзе развівацца. Мы таксама пра гэта ведалі, таму наш кіраўнік дзяржавы, у цэлым Беларусь як міралюбная краіна прапаноўвалі шэраг ініцыятыў для таго, каб дамовіцца і не абвастраць гэту сітуацыю, якую мы цяпер бачым. На жаль, гэтыя ініцыятывы не былі падтрыманы".

Яшчэ ў 2013-2014 гадах, паводле слоў Івана Тэртэля, Беларусь была гатова актыўна ўдзельнічаць у тым, каб стабілізаваць сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны.

"Але, на жаль, Захад на гэта не пайшоў, і мы бачым да чаго гэта прывяло. Не пайшоў, зразумела чаму: былі канкрэтныя планы, пра якія мы ведалі, па руху на тэрыторыю Расіі, Беларусі, Украіны, на постсавецкую прастору. Гэта палітыка цяпер таксама ажыццяўляецца, - адзначыў ён. - Таму абстаноўку ў Беларусі з 2020 года і на гэты час трэба ўвязваць менавіта з такім кантэкстам. Гэта спроба геапалітычнага перадзелу нашага рэгіёна і ў цэлым сусветнага парадку".

У гісторыі Беларусі 2020 год стаў пераломным. "У 2020 годзе была спроба дзяржаўнага перавароту, масавыя беспарадкі. Гэта не было выпадковасцю, гэта было спланавана - не атрымалася. Наступны этап - санкцыі. Санкцыйны націск на нас паўплываў сур`ёзна. Тут ёсць прадстаўнікі дзяржкіравання, прадпрыемстваў, якія вымушаны перабудоўваць сваю работу па-новаму: збыт, закупкі, плацяжы. Не ўсё так проста, але мы паціху выжываем і пераарыентуемся. І на фоне ўсіх гэтых падзей, як справядліва падкрэсліў наш Прэзідэнт, для некага гэта крызіс, а для некага гэта шанц стаць мацнейшым і выжыць. Гэта гісторыя пра нас - мы станем мацнейшымі і выжывем", - сказаў ён на заканчэнне.

1 лістапада 2022, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.11.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Ядерная война Национальная безопасность Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме