https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доследна-прамысловая вытворчасць беларускай вакцыны супраць COVID-19 плануецца пачаць у лістападзе


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
Аляксандр Тарасенка нагадаў: у мінулым годзе было заяўлена, што лабараторны прататып вакцыны распрацаваны.

"На сёння даўкамплектоўваецца лабараторыя ў Віцебскай вобласці на базе "БелВітуніфарм". Думаю, ужо ў лістападзе адкрыецца эксперыментальны цэх, дзе будзе ажыццёўлены трансфер і першая доследна-прамысловая вытворчасць вакцыны. Гэта не сведчыць аб тым, што яна з`явіцца ў грамадзянскім абароце адразу", - звярнуў увагу ён.

Спачатку вакцына павінна прайсці даклінічныя выпрабаванні, затым - клінічныя выпрабаванні, у тым ліку на базе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

"Мы глядзім наперад з разлікам, каб распрацаваць вакцыну не толькі супраць COVID-19, але і іншых інфекцый", - дадаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач. Асабліва гэта датычыцца тых інфекцый, вакцынацыя супраць якіх уваходзіць у нацыянальны каляндар прышчэпак. "У бліжэйшым будучым, думаю, гэты працэс запусцім", - удакладніў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

Гаворачы аб высновах работы ва ўмовах COVID-19, Аляксандр Тарасенка адзначыў: механізмы прафілактыкі, пытанні лячэння, дыягностыкі адпрацаваны ў поўнай меры.

"А яшчэ важней - тактыка вакцынацыі, для таго каб знізіць захваральнасць, яе цяжкасць, а таксама колькасць дзён, праведзеных пацыентам у стацыянары", - падкрэсліў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

4 лістапада 2022, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:802
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме