https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічаць у Беларусі з 1 жніўня


З 1 жніўня ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Дапамога на першае дзіця з 1 жніўня 2022 года па 31 студзеня 2023 года складзе Br556,05, на другое і наступных дзяцей - Br635,48, на дзіця-інваліда - Br714,92.

Тэмп росту названых дапамог - 103,1 працэнта да паказчыка ліпеня бягучага года і 112,2 працэнта ў параўнанні са жніўнем 2021-га.

Як адзначылі ў міністэрстве, у адпаведнасці з законам ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў пераразлічваюцца два разы ў год - з 1 лютага і 1 жніўня.

Памер дапамогі на першае дзіця складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў выплачваюцца на 238,6 тыс. дзяцей. Расходы на іх выплату ў гэтым годзе складуць Br1,7 млрд. З іх каля Br100 млн у сувязі з іх павышэннем з 1 жніўня (на 3,1 працэнта).

25 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.07.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1340
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пособие на детей Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме