https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ацяпленне ў дзіцячых садах, школах і бальніцах Мінска ўключаць з 20 верасня


Аб гэтым паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Ацяпленне паступіць у дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы. Ацяпляць гэтыя памяшканні пачынаюць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 10 градусаў і ніжэй.

Як адзначыў раней першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, традыцыйна ў сацыяльныя аб`екты цяпло паступае ў першую чаргу.

"Калі будзе 5 дзён запар сярэднясутачная тэмпература плюс 10 і ніжэй, то рашэнне прымаецца на працягу аднаго дня", - сказаў першы намеснік міністра.

20 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:794
 
Ключевые слова:
Мінск Отепление Социальные объекты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме