https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выпадкаў адзёру ў Беларусі ў гэтым годзе не выяўлена


Аб гэтым паведаміла загадчыца лабараторыі вакцынакіруемых інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Самойлавіч.
«На сёння справы з адзёрам ідуць вельмі добра. У 2022 годзе ні аднаго выпадку адзёру выяўлена не было. У 2021 годзе ў краіне выяўлена тры выпадкі адзёру, у 2020-м выпадкаў адзёру таксама не было. А ў 2018-2019 гадах была ўспышка адзёру ў Еўрапейскім рэгіёне і адзёр завозіўся на тэрыторыю нашай краіны», — сказала Алена Самойлавіч.

Яна адзначыла, што комплексны эпідэміялагічны і аналіз малекулярна-генетычнай характарыстыкі паказаў, што ў 2018 годзе адзёр завозіўся на тэрыторыю Беларусі больш за 30 разоў, а ў 2019-м — 58 разоў. «Гэта значыць практычна кожны тыдзень мы мелі завоз віруса адзёру на тэрыторыю нашай краіны, гэта і выклікала ўздым захворвання. У цяперашні час сітуацыя па адзёру спакойная не толькі ў Беларусі, але і ў Еўрапейскім рэгіёне ў цэлым», — заўважыла загадчыца лабараторыі.

Яна мяркуе, што такая сітуацыя звязаная з выкананнем строгага эпідэмічнага рэжыму, нашэнне масак, абмежаваннем кантактаў, а таксама невысокай абарачальнасць пацыентаў ва ўстановы аховы здароўя на фоне высокага захворвання ковідам.

«Але мы разумеем, што адзёр нікуды не сышоў. Калі сітуацыя ў рэгіёне, у свеце абвострыцца, мы не застрахаваны ад завозу віруса адзёру на тэрыторыю нашай краіны. Таму мы павінны памятаць, што вакцынацыя супраць адзёру — гэта адзіны спосаб абараніцца ад гэтай інфекцыі. Наш нацыянальны каляндар прышчэпак мяркуе вакцынацыю дзяцей супраць адзёру ва ўзросце 1 года і 7 гадоў, перад паступленнем у школу», — распавяла яна.

Звязда, 27 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:27.06.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:910
 
Ключевые слова:
Эпидемиология Корь Здравоохранение Вакцинация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме