https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спрошчаная працэдура атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне пачала працаваць у Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
У ведамстве расказалі, што кампетэнтныя органы Беларусі прадаўжаюць рэалізацыю крокаў, якія накіраваны на ўмацаванне добрасуседскіх адносін з грамадзянамі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Адным з іх стала ўстанаўленне бязвізавага рэжыму ўезду.

На сённяшні дзень гэтай магчымасцю скарысталіся ўжо больш за 200 тыс. чалавек. Наступным крокам МУС, які быў узгоднены з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, стала рэалізацыя спрошчанай працэдуры атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне. Гэта датычыцца грамадзян прыгранічных дзяржаў, якія маюць карані ў рэспубліцы або з’яўляюцца этнічнымі беларусамі.

Спрошчаная працэдура дзейнічае больш за тыдзень. За гэты час грамадзянамі Прыбалтыкі і Польшчы пададзена звыш 20 хадайніцтваў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.

Звязда, 23 жніўня 2022
 
Дата публикации:23.08.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Вид на жительство Приграничные районы Визовый режим Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме