https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўмовах санкцыйнага націску на першы план выходзяць задачы эфектыўнага імпартазамяшчэння


Аб гэтым заявіў у час адкрыцця міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2022 дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч
"Міжнародная спецыялізаваная выстаўка ТІБО ўжо амаль 30 гадоў выконвае важнейшую функцыю пашырэння самых перадавых і інавацыйных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій як у эканоміцы, так і ў сферы дзяржаўнага кіравання. У рамках гэтага мерапрыемства штогод падводзяцца вынікі лічбавізацыі краіны, выяўляюцца вострыя пытанні і намячаюцца шляхі іх вырашэння", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, ТІБО заўсёды аператыўна рэагуе на разнастайныя тэхналагічныя і сацыяльна-палітычныя рызыкі і выклікі. "Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай абстаноўкі і санкцыйнага націску заходніх краін на першы план выходзяць задачы эфектыўнага імпартазамяшчэння, выбудоўванне новых кааперацыйных вытворчых ланцужкоў і забеспячэнне лічбавага суверэнітэту Беларусі", - адзначыў дзяржаўны сакратар.

На сучасным этапе лічбавай трансфармацыі грамадства кібербяспека, крытычная інфраструктура і вялікія даныя набываюць усё большае значэнне для забеспячэння ўстойлівасці ўсіх сфер жыццядзейнасці.

"У нашай краіне ТІБО па праву лічыцца вядучай профільнай пляцоўкай у сферы інфармацыйнай бяспекі, - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч. - Удзел у форуме ўсіх вядучых галіновых беларускіх і замежных кампаній у сферы сувязі і ІКТ дае магчымасць спадзявацца на паспяховае вырашэнне ўсіх пастаўленых задач".

У сваю чаргу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў у час адкрыцця: "Я вельмі рады бачыць на ТІБО такі прадстаўнічы сход людзей, якім неабыякава інфармацыйнае развіццё. Людзі ўсё больш усведамляюць значэнне гэтага напрамку ў жыцці чалавека".

Максім Рыжанкоў таксама зачытаў прывітальнае слова кіраўніка дзяржавы прысутным на адкрыцці форуму.

Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2022 адбудзецца з 6 па 10 чэрвеня. Сваю прадукцыю і паслугі прадстаўляюць вядомыя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента, навуковыя і адукацыйныя ўстановы.

На працягу тыдня на пляцоўцы "Мінск-Арэны" пройдуць IV Еўразійскі лічбавы форум, V Беларускі ІКТ-саміт і II Форум "Лічбавая эканоміка". У апошні дзень работы форуму падвядуць вынікі інтэрнэт-прэміі "ТІВО-2022", конкурсу стартапаў Belarus ICT Startup Award, рэспубліканскага конкурсу па падтрымцы і развіцці маладзёжных ініцыятыў "АГРА 4.0".

6 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.06.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:933
 
Ключевые слова:
ТІВО-2022 Технологии Выставка Программирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме