https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аперацыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі па вызваленні беларускіх грамадзян ва Украіне была праведзена настолькі прафесійна, што не было зроблена ні адзінага стрэлу


Аб гэтым расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч
"На жаль, сёння імёны, прозвішчы і акалічнасці аператыўнага задання, якое выконвалі тыя супрацоўнікі, раскрыць нельга. Такая спецыфіка спецыяльных службаў. Але галоўнае адно: гэтыя хлопцы правялі ўнікальную спецыяльную аперацыю па вызваленні нашых грамадзян з чужой тэрыторыі. Даволі шмат іх было - каля 70 чалавек, якія фактычна апынуліся ў палоне. Гэтым людзям, нашым грамадзянам, па факту пагражала небяспека жыццю і здароўю", - расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле слоў дзяржсакратара, аперацыя была сур`ёзна спланавана і супрацоўнікі КДБ праявілі сапраўдны гераізм, выканалі ўсе задачы з гонарам і годнасцю.

"Унікальнасць гэтай аперацыі ў тым, што яны былі гатовы, вядома, прымяніць зброю, але аперацыя была праведзена настолькі прафесійна, што яны не зрабілі ні аднаго стрэлу і вывезлі нашых грамадзян з тэрыторыі чужой краіны. Вярнулі гэтых людзей сем`ям. Напэўна, многія і не спадзяваліся іх убачыць дома. Шэраг грамадзян, на жаль, загінулі. Нашы супрацоўнікі вывезлі толькі іх целы. Гэта таксама ўнікальная аперацыя па дастаўцы цел на Радзіму", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, супрацоўнікі КДБ, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі ва Украіне, за ўзорнае выкананне воінскага абавязку і высокі прафесіяналізм узнагароджаны медалём "За адзнаку ў воінскай службе".

"Кіраўнік дзяржавы перад органамі ставіць задачу (гэта самая галоўная задача) - забяспечыць суверэнітэт, абарону канстытуцыйнага ладу. Пад гэтымі словамі праглядаецца перш за ўсё абарона жыцця нашых грамадзян, ажыццяўленне бяспекі беларускага народа. На гэта нацэлены супрацоўнікі тых сілавых структур і спецыяльных службаў. І яны гэту задачу выканалі добрасумленна, бездакорна, не дапусціўшы ні адной памылкі. За што і былі прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод", - падагульніў Аляксандр Вальфовіч.

31 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:936
 
Ключевые слова:
Украина Спецоперация Дальнобойщики КГБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме