https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з пачатку года ліквідаваны 131 лясны пажар


Аб гэтым распавёў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Чарняўскі.
«З пачаткам пажаранебяспечнага сезону ахова ляснога фонду адбываецца строга ў адпаведнасці са спецыфічнымі патрабаваннямі па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах. З пачатку 2022 года ў лясным фондзе зафіксаваны 131 пажар на плошчы ў 197 га. Найбольшая колькасць прыпала на паўднёвыя рэгіёны Беларусі. У Брэсцкай вобласці пажарамі было ахоплена 93 га лесу, а ў Гомельскай-52,5 га», — распавёў Сяргей Чарняўскі.

Для гарантавання бяспекі ў лясным фондзе штогод у Мінлясгасе распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на прадухіленне ўзнікнення лясных пажараў. Сярод іх-стварэнне новых супрацьпажарных парываў і мінералізаваных палос, а таксама догляд за імі ў пажаранебяспечны перыяд.

У сістэме Мінлясгаса функцыянуюць 260 пажарна-хімічных станцый і 664 пункты супрацьпажарнага інвентару, сёлета было створана 6 узбуйненых пажарна-хімічных станцый. Усе яны сканцэнтраваны ў структурных падраздзяленнях ведамства. Таксама ў Мінлясгасе ёсць 659 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, якія забяспечваюць поўнае візуальнае пакрыццё ляснога фонду відэакамерамі. Актыўна выкарыстоўваецца сістэма касмічнага маніторынгу. Колькасць каманд і брыгад складае 4311 чалавек.

Са слоў Сяргея Чарняўскага, з пачатку 2022 года за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах былі прыцягнутыя да адказнасці ўжо 28 правапарушальнікаў. За ўвесь мінулы год у Мінлясгасе выявілі 753 парушальнікі.

Звязда, 6 красавіка 2022
 
Дата публикации:06.04.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:381
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Пожары Дистанционное зондирование Земли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме