https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка пра прапанову «ачумелых палякаў»: гэта трэцяя сусветная вайна


Прэзідэнт Беларусі на нарадзе ў Мінску пракаментаваў прапанову Польшчы па накіраванню ва Украіну заходняга міратворчага кантынгенту.
«Вы ж бачыце, ачумелыя гэтыя палякі, яны ўжо прапануюць (гэтага запрасілі праз акіян і яму пачынаюць шпігаваць (гаворка пра прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.): давайце створым міратворчыя сілы тысяч 100 і ўвядзём праз Львоў на Украіну. Вы разумееце, што гэта трэцяя сусветная вайна, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — І вы што, думаеце, мы ў баку застанёмся беленькімі і пушысценькімі?»

«Нас проста ботам растопчуць з вашым такім характарам, мы нават не паспеем піснуць! Ці вы думаеце, я зноў буду з аўтаматам наперадзе бегаць? Не, хлопцы. Хочаце мець краіну — за яе трэба чапляцца зубамі і трымацца. Лепш без аўтамата. Таму сітуацыя вельмі сур’ёзная, вельмі напружаная. І мы гэта павінны бачыць і разумець», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 24 сакавіка 2022
 
Дата публикации:24.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Польша НАТО США Миротворцы Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме