https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 2 тысячы бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь


Пункты пропуску рэспублікі працягваюць працаваць і прымаць грамадзян. Людзям аказваюць дапамогу ў размяшчэнні і кансультацыі па афармленні дакументаў.
У Беларусь з 24 лютага прыбылі 2 305 украінцаў, у тым ліку - транзітам праз межы з ЕС. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Праз украінска-беларускую мяжу праехала 1480 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 776, праз Літву - 45, Латвію - 4 чалавекі. За апошнія суткі ў рэспубліку прыбыў 421 украінец.

"Беларускі бок аказвае неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбылі з Украіны. Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме", - заявілі ў ДПК.

Больш за два мільёны бежанцаў

Паводле ацэнкі ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Паводле ацэнак ААН, не менш за два мільёны ўкраінцаў пакінулі свае дамы, каб перабрацца ў іншыя краіны, распавёў камісар.

Ён назваў падзеі ва Украіне "адным з самых сур`ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны". У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.

Ваенная спецаперацыя РФ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.

Праз трое сутак, у адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб супрацьстаянні агрэсіі ўкраінскіх узброеных сіл, была аб`яўлена расійская ваенная спецаперацыя на Украіне.

Расийскі лідэр назваў мэтай спецаперацыі дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны і падкрэсліў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму. Уладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.

Мінск, 18 сакавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:18.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Беженцы Украина Война Гуманитарная катастрофа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме