https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Вальфовіч: Украінскі крызіс набывае маштаб рэгіянальнай катастрофы


У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы 29-га сакавіка праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь у кантэксце сучасных глабальных выклікаў», арганізаваная сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі.
У ходзе канферэнцыі разглядаюцца сучасныя падыходы да ажыццяўлення нацыянальных інтарэсаў і бяспекі Рэспублікі Беларусь, актуальныя выклікі і пагрозы, выкарыстанне сучасных гібрыдных тэхналогій маніпулявання грамадскай свядомасцю, пытанні біялагічнай бяспекі.

«Значнасць мерапрыемства абумоўлена з’яўленнем новых рызык, выклікаў і пагроз развіццю і бяспецы, — адзначана ў прывітальным слове дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча да ўдзельнікаў канферэнцыі. — Прадаўжаецца беспрэцэдэнтная мілітарызацыя заходніх дзяржаў. У прыграніччы Беларусі, у тым ліку на гродзенскім участку дзяржаўнай граніцы, адзначаецца канцэнтрацыя войскаў Польшчы, якая прыняла рашэнне аб паэтапным павелічэнні да 2025 года колькасці ўзброеных сіл да 250 тыс. чалавек, а абароннага бюджэту — да 2,5 працэнта ад ВУП.

Украінскі крызіс выйшаў за лакальныя межы і набывае маштаб рэгіянальнай катастрофы. З улікам абнародавання Расіяй новых фактаў аб рэалізацыі ў краіне ваенна-біялагічных праграм ЗША асаблівае значэнне набываюць пытанні біялагічнай бяспекі. Узмацняецца санкцыйны і іншы гібрыдны націск на Беларусь, захоўваецца негатыўнае інфармацыйнае ўздзеянне на грамадства».

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, у гэтых няпростых умовах прынцыпова важна пачуць розныя пункты гледжання па пытаннях абароны нацыянальных інтарэсаў, рэагавання на новыя рызыкі, выклікі і пагрозы ў сферы ажыццяўлення бяспекі ў першую чаргу прадстаўнікоў навуковай супольнасці, а таксама знайсці шляхі вырашэння найбольш вострых і актуальных праблем.

Звязда, 29 сакавіка 2022
 
Дата публикации:29.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Украина Национальная безопасность Биолаборатории Вооружённые силы Информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме