https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завершана расследаванне па справе групы віцебскіх хуліганаў


Усе яны былі падпісчыкамі дэструктыўных Telegram-каналаў, паведамляе Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
«Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве ў дачыненні да чатырох жыхароў Віцебска. Прыхільнікі экстрэмізму выбіралі асабліва цынічную і абразлівую форму выказвання сваіх палітычных перакананняў. Яны праводзілі лакальныя акцыі, а свае „дасягненні“ здымалі на відэа. Ролікі публікавалі ў адкрытым доступе ў інтэрнэце для ўсеагульнага агляду з мэтай прыцягнення ўвагі і пераймальнікаў», — паведамілі падрабязнасці ў Следчым камітэце.

Па дадзеных следства, у чэрвені 2021 года кампанія з мужчын і жанчын ва ўзросце ад 27 да 34 гадоў, аб’яднаных агульнай ідэяй падтрымання дэструктыўнай позвы ў інтэрнэце і сацыяльных сетках, знялі відэаролік. У ім дэманстравалася, як фігуранты разбіваюць бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй беларускага журналіста. Таксама паказаць сваю відавочную непавагу да рэспубліканскіх СМІ жыхары Віцебска вырашылі шляхам спальвання на камеру друкаваных выданняў. Акрамя таго, яны дэманстравалі плакаты з назвамі дэструктыўных Telegram-каналаў і інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама БЧБ-сімволіку.

У Следчым камітэце расказалі, што на гэтым «ідэі» і «запаленыя фантазіі» не скончыліся. Ужо ў жніўні 2021 года гэтая група грамадзян арганізавала акцыю на віцебскіх могілках. Для рэалізацыі сваіх задумак яна выкарыстоўвала чужую магілу, на якую паставіла партрэт кіраўніка дзяржавы і зняла на мабільны тэлефон пастановачныя пахаванні. У ходзе расследавання крымінальнай справы была ўстаноўлена дачыненне фігурантаў да ўчынення іншых злачынстваў. У іх лік уваходзіць удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і пашкоджанне маёмасці УУС Віцебскага аблвыканкама.

Следчымі дапытаны абвінавачаныя, сведкі і пацярпелыя. Праведзены вочныя стаўкі і праверкі паказанняў на месцы. Агледжаны відэазапісы, на якіх зафіксаваны акалічнасці ўчынення злачынства. Канфіскавана камп’ютарная тэхніка і мабільныя тэлефоны, па якіх праведзены адпаведныя экспертызы.

«Следству відавочна, што ўсе вышэйпаказаныя дзеянні — вынік кіраванага звонку працэсу. Менавіта дэструктыўныя Telegram-каналы і інтэрнэт-рэсурсы распаўсюджваюць рэкамендацыі і методыкі па такіх «паказальных акцыях». Пры гэтым у масавай свядомасці людзей штучна ствараюцца сітуацыі дэстабілізацыі, якія маскіруюцца пад стыхійныя працэсы. «Людзі, якія паддаліся ўплыву, з-за розных прычын становяцца сродкам і інструментам для дасягнення палітычных мэт. Яны парушаюць закон, верачы ва ўяўную беспакаранасць. Па метадычках працуюць арганізатары, а адказнасць нясуць недальнабачныя выканаўцы», — заключылі ў Следчым камітэце.

Да ўсіх фігурантаў прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Матэрыялы крымінальнай справы перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Звязда, 30 сакавіка 2022
 
Дата публикации:30.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:329
 
Ключевые слова:
Віцебск Экстремизм Выборы в Беларуси Соцсети Беспорядки Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме