https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінгарвыканкам расказаў, дзе ў сталіцы пабудуюць і мадэрнізуюць бальніцы і паліклінікі


Начальнік аддзела будаўніцтва камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Павел Голік расказаў аб планах па будаўніцтве і рэканструкцыі паліклінік і бальніц у Мінску.
«Цяпер у Мінску ў адпаведнасці з інвестыцыйнай праграмай ідзе работа па 16 аб’ектах аховы здароўя. Палова ўжо ў стадыі будаўніцтва, а другая частка праектуецца», — сказаў Павел Голік.

У сакавіку-красавіку плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы будынак 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі па вул. Даўгабродскай. У чэрвені — будынак дзіцячай паліклінікі ў мікрараёне Сухарава. У планах на другі квартал — будынак 15-й гарадской паліклінікі. У мікрараёне Сокал плануецца будаўніцтва амбулаторыі. На чацвёрты квартал 2022 года запланаваны ўвод у эксплуатацыю неўралагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама ў гэтым годзе ў планах увод першай чаргі будаўніцтва 36-й гарадской паліклінікі.

На стадыі праектавання дзіцячая паліклініка ў мікрараёне Лошыца-9, дзіцячая і дарослая паліклінікі ў жылым комплексе «Мінск Мір», шматпрофільная паліклініка ў мікрараёне Усходні, траўматалагічны корпус у 6-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама запланавана будаўніцтва інтэрната для медыцынскіх работнікаў па вул. Каржанеўскага. Пад рэканструкцыю падпадаюць будынкі 13-й гарадской паліклінікі і гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы з уводам новага корпуса.

У Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі пабудуюць блок трансплантацыі касцявога мозгу і ствалавых клетак.

Акрамя таго, у бягучым годзе плануецца мадэрнізацыя падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынкаў 1-й і 19-й гарадскіх дзіцячых паліклінік.

«Ва ўмовах пандэміі COVID-19 у дзевяці ўстановах аховы здароўя ў стацыянарах праводзіцца мадэрнізацыя сістэм медыцынскага газазабеспячэння», — дадаў начальнік аддзела.

Звязда, 11 красавіка 2022
 
Дата публикации:11.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Мінск Строительство Больницы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме