https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Канечная мэта — Расія, Кітай». Аляксандр Лукашэнка аб спробе перадзелу сфер уплыву ў свеце і ролі Беларусі


Адпаведныя заявы Прэзідэнт зрабіў на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае спробы перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне і свеце. І прынятая раней спроба змянення палітычнага курсу Беларусі з боку знешніх сіл ляжыць у гэтым жа рэчышчы. 

«Змяненне палітычнага курсу — гэта і ёсць спроба перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне. Відавочна, што канечная мэта — Расія, Кітай і іх устараненне як канкурэнтаў на геапалітычнай карце свету. Падзеі, якія адбываюцца вакол Украіны, з’яўляюцца прамым доказам таго», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «віна» Беларусі толькі ў тым, што яна знаходзіцца на скрыжаванні інтарэсаў у цэнтры Еўропы: «Бог узяў і пасяліў нас тут, у цэнтры Еўропы. Ні абысці, ні аб’ехаць. Здаецца, і краіна невялікая, але ўсе ішлі цераз яе. Спатыкаліся, падалі, падымаліся, паўзлі, але ішлі». Прэзідэнт, у прыватнасці, нагадаў аб падзеях 1812 года, Першай сусветнай, Вялікай Айчыннай войнаў.

«Так будзе заўсёды. Таму што інтарэсы перасякаюцца праз Беларусь. І нам трэба выбудаваць так палітыку, каб утрымаць сваю краіну, як бы ні было цяжка», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 15 сакавіка 2022
 
Дата публикации:15.03.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:300
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме