https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК: блакавальнікі дарог заключаны пад варту праз 1,5 года


Блакавальнікі дарог узятыя пад варту праз 1,5 года, паведамляецца на сайце Следчага камітэта.
Галоўным следчым упраўленнем СК расследуецца крымінальная справа па факце наезду аўтамабілем на супрацоўніка праваахоўных органаў.

Падчас даследавання відэазапісаў устаноўленыя двое мужчын, якія ўвечары 10 жніўня 2020 года, знаходзячыся на скрыжаванні вул. Багдановіча і пр. Машэрава, арганізавалі блакаванне транспартных камунікацый. Мужчыны пакінулі на дарозе свой аўтамабіль Fiat, а ўмоўнымі жэстамі кіравалі іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху, заклікаючы да аналагічных дзеянняў – кідаць машыны і сыходзіць.

У лютым гэтага года месцазнаходжанне падазраваных было ўстаноўлена праваахоўнымі органамі. Прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Звязда, 19 лютага 2022
 
Дата публикации:19.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:105
 
Ключевые слова:
Криминал Цветные революции Беспорядки Следственный комитет Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме