https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК узбудзіў крымінальныя справы за заклікі да грубага парушэння парадку і зрыву рэферэндуму


Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы за грубае парушэнне грамадскага парадку, супраціўленне праваахоўнікам і заклікі да такіх дзеянняў, паведамілі ў СК.
«У цяперашні час у экстрэмісцкіх Telegram-каналах і на розных інфармацыйных рэсурсах публікуюцца заклікі да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арганізацыі масавых несанкцыянаваных акцый і дзеянняў, накіраваных на зрыў рэферэндуму, які праводзіцца ў краіне. Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса», — распавялі ў СК.

У цяперашні час затрыманыя больш за 10 арганізатараў, якія заклікалі да экстрэмісцкіх дзеянняў. З падазраванымі працуюць следчыя. Іх дзеянням дадзеная прававая ацэнка.

Акрамя таго, праводзіцца праца з іншымі затрыманымі за парушэнне грамадскага парадку. Устанаўліваецца іх дачыненне да здзяйснення злачынстваў. Іх дзеянні будуць кваліфікаваныя па адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса, згодна з роляй кожнага ў учыненых злачынствах.

Па ўсёй краіне сумесна з органамі ўнутраных спраў устанаўліваюцца іншыя актыўныя ўдзельнікі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Следчымі ўжо зафіксаваныя факты непадпарадкавання і супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Распачатыя крымінальныя справы. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.

СК нагадвае грамадзянам аб неабходнасці няўхільнага выканання дзеючага заканадаўства. «Арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконныя. Не забывайце, што супрацоўнікі міліцыі ахоўваюць грамадскі парадак, а перашкода іх дзейнасці, прымяненне гвалту і супраціўленне з’яўляюцца крымінальна каральным дзеяннем», — падкрэслілі ў ведамстве.

Звязда, 27 лютага 2022
 
Дата публикации:27.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Референдум Беспорядки Конституция Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме