https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампанія па ўнясенні паправак у Канстытуцыю поўнасцю адпавядае ўсім дэмакратычным нормам


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3-га лютага на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.
Кіраўнік дзяржавы, вітаючы замежных дыпламатаў, адзначыў, што яны прыбылі ў Беларусь у асаблівы і нават эпахальны час, паколькі 27 лютага ў краіне пройдзе рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю.

"Прынцыпова важна, што наш народ сам вызначае далейшае развіццё дзяржавы. Асабліва падкрэслю: без усялякага націску звонку. Менавіта таму мы лічым гэту палітычную кампанію поўнасцю адпаведнай усім дэмакратычным нормам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

3 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Референдум Конституция Наблюдатели
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме