https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віктар Бабарыка і яго сын вырашылі адседзецца, замест таго каб вярнуць крадзенае


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у інтэрв’ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней гаварыў на сустрэчы ў СІЗА, дзе прысутнічаў у тым ліку і Віктар Бабарыка. «Віктар, усё што ўкраў — вярні. Накраў — вярні. І мы будзем потым весці з табой размову. Добра, што ў цябе ў Турцыі ўласнасць, я яе не забяру, разумею, і забіраць не буду, але вось гэта і гэта ты павінен вярнуць».

«І яны абмяркоўвалі з сынам, ці трэба гэта вяртаць. Вырашылі пакуль: не, адседзімся, НАТА прыйдзе ці Ціханоўская прыедзе — усіх вызваліць. Ціханоўскі гаворыць: „Таварыш Прэзідэнт, а калі мы выйдзем і іншае?“ Я кажу: „Што ты сказаў? Прэзідэнт? Твой „прэзідэнт“ у Літве. У яе і спытай, калі ты выйдзеш“. А Бабарыка сумленна сказаў (аб неабходнасці вярнуць украдзенае.), гэта быў сігнал для ўсіх. Але вяртаць не хочуць, — заўважыў беларускі лідар. — Тое, што вывезена праз Літву, літоўскі і латвійскія банкі, вяртайце, і мы будзем абмяркоўваць праблему, там вы будзеце сядзець ці пойдзеце кудысьці. Не хочуць».

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся і пра Марыю Калеснікаву ў адказ на рэмарку Уладзіміра Салаўёва, што апазіцыя і Захад пра яе забылі, а раскручваюць у асноўным Святлану Ціханоўскую. «Я не думаю, што Захад забудзе, спецслужбы забудуць сваю агентуру або рэзідэнтуру. Проста, як ты нядаўна сказаў, час патрэбны», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 7 лютага 2022
 
Дата публикации:07.02.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Цветные революции Виктор Бабарико Оппозиция Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме